Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 ліпеня 2019, 12:52

Паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі будзе актыўна абмяркоўвацца на VI Форуме рэгіёнаў - Мясніковіч

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі будуць актыўна абмяркоўвацца на VI Форуме рэгіёнаў. Аб гэтым сёння на пасяджэнні аргкамітэта па яго падрыхтоўцы і правядзенні паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што актуальнасць форуму, у прыватнасці, у тым, што і напярэдадні, і ў працэсе яго правядзення будуць вельмі актыўна на самым высокім узроўні абмяркоўвацца пытанні паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі. У сувязі з гэтым ён арыентаваў беларускіх удзельнікаў на тое, каб узнімаць пытанні, што ўваходзяць у іх кампетэнцыю, з канкрэтнымі прапановамі.

У час пасяджэння'

У такім жа ключы будзе выбудоўвацца ўся работа беларускай дэлегацыі на форуме. "Трэба ўзнімаць пытанні, якія стаяць у парадку дня і з-за тых ці іншых абставін не вырашаны, і прапаноўваць варыянты вырашэння", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. У якасці прыкладу ён прывёў адмену роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Вялікія чаканні звязаны з расійска-беларускім маладзёжным форумам, які, паводле слоў спікера, павінен прайсці нефармальна. Маладзёжную палітыку ён назваў адным з прыярытэтных напрамкаў. "Моладзь даволі амбіцыйная, узнімае актуальныя пытанні. Тыя, хто займае пэўнае службовае становішча, павінны адпавядаць патрабаванням маладзёжнага асяроддзя", - лічыць ён. Саюзныя адносіны Беларусі і Расіі Міхаіл Мясніковіч назваў каштоўнасцю, якую неабходна перадаць маладым пакаленням.

Форум рэгіёнаў пройдзе 16-18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Традыцыйна яго цэнтральным мерапрыемствам стане пленарнае пасяджэнне, у якім запланаваны ўдзел прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. У гэтым годзе яго тэмай стануць міжрэгіянальныя сувязі як аснова фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы Беларусі і Расіі. Будуць падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі дзвюх краін, камерцыйныя кантракты, іншыя дакументы аб супрацоўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі