Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 студзеня 2018, 13:08

Пагадненні з ЕС аб лібералізацыі візавага рэжыму і рэадмісіі знаходзяцца ў завяршальнай стадыі - Макей

11 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Пагадненні з ЕС аб лібералізацыі візавага рэжыму і рэадмісіі знаходзяцца ў завяршальнай стадыі. Аб гэтым расказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цяпер актыўна вядзём перагаворы з ЕС па пагадненнях аб лібералізацыі візавага рэжыму і аб рэадмісіі. Гэтыя пагадненні практычна знаходзяцца ў завяршальнай стадыі, але застаецца яшчэ некалькі палажэнняў, якія нам неабходна дадаткова абмеркаваць з нашымі еўрапейскімі партнёрамі", - заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Міністр таксама расказаў, што вядуцца і перагаворы з Кітаем аб адпаведным пагадненні па лібералізацыі візавага рэжыму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі