Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Падраздзяленні фінманіторынгу Беларусі і Пакістана плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве

Палітыка 19.05.2017 | 10:28

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж падраздзяленнямі фінансавага маніторынгу Беларусі і Пакістана плануецца падпісаць у 2017 годзе. Аб гэтым заявіў 18 мая старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Леанід Анфімаў на сустрэчы з дэлегацыяй кіруючых работнікаў дзяржаўных органаў Пакістана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе КДК.

У час сустрэчы Леанід Анфімаў праінфармаваў гасцей аб асноўных задачах і структуры кантрольнага ведамства. Асаблівы інтарэс у прадстаўнікоў пакістанскай дэлегацыі выклікала інфармацыя аб рабоце двух дэпартаментаў КДК - фінансавых расследаванняў і фінансавага маніторынгу. Таксама былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі магчымага супрацоўніцтва Камітэта дзяржкантролю Беларусі з дзяржаўнымі органамі Пакістана.

Дэлегацыя Пакістана знаходзіцца ў Беларусі з 15 мая. За гэты час ужо адбыўся шэраг сустрэч у розных дзяржаўных арганізацыях. У склад пакістанскай дэлегацыі ўваходзяць кіруючыя работнікі дзяржорганаў і ўстаноў, у тым ліку адміністрацыйнай, аўдытарскай, паліцэйскай, мытнай і іншых службаў, якія прадстаўляюць пераважна рэгіянальныя структуры.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.