Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 верасня 2018, 11:55

ПА АБСЕ высока цэніць канструктыўную пазіцыю Беларусі - Цэрэтэлі

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая асамблея АБСЕ высока цэніць канструктыўную пазіцыю Беларусі. Аб гэтым 21 верасня ішла размова на сустрэчы ў Баку старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі са старшынёй ПА АБСЕ Георгіем Цэрэтэлі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Сустрэча адбылася на палях урачыстых мерапрыемстваў, якія праходзяць у Баку з нагоды стагоддзя парламента Азербайджана. "У ходзе гутаркі са старшынёй ПА АБСЕ Георгіем Цэрэтэлі з боку кіраўніцтва арганізацыі была дадзена высокая ацэнка канструктыўнай пазіцыі Беларусі па актуальных пытаннях парадку дня і выказана гатоўнасць да прадаўжэння плённага супрацоўніцтва", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, Уладзімір Андрэйчанка правёў перагаворы са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджана Актаем Асадавым. Бакі дэталёва абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, перспектывы паглыблення міжпарламенцкага дыялогу і ўзаемадзеяння ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях. Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы да правядзення вясной 2019 года ў Мінску другой канферэнцыі, прысвечанай развіццю супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц АБСЕ ў ходзе фарміравання Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Гэтыя тэмы закраналіся і ў гутарцы са старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Біналі Йылдырымам. У час сустрэчы абмяркоўвалася таксама пасяджэнне спікераў краін Еўразіі, якое пройдзе ў Турцыі ў кастрычніку. Тэматыка міжпарламенцкага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва разглядалася на сустрэчы з кіраўніком дэлегацыі парламента Чэхіі.

Як паведамлялася, 20-21 верасня адбыўся візіт старшыні Палаты прадстаўнікоў у Баку. Уладзімір Андрэйчанка прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных стагоддзю парламента Азербайджана, у тым ліку ва ўрачыстым пасяджэнні Мілі Меджліса. У сваім прывітальным выступленні беларускі спікер павіншаваў азербайджанскіх калег з юбілейнай датай, адзначыўшы эфектыўную заканатворчую работу парламента Азербайджана, якая забяспечыла стварэнне неабходнай прававой базы для пабудовы стабільнай, з дынамічным развіццём дзяржавы, з высокімі тэмпамі эканамічнага росту. Асабліва падкрэслена інтэнсіўная дынаміка даверных адносін Беларусі і Азербайджана, заснаваных на дружбе і ўзаемнай падтрымцы. У пасяджэнні ўдзельнічала вышэйшае кіраўніцтва Азербайджана, кіраўнікі і прадстаўнікі парламентаў амаль 150 замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі