Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 красавіка 2017, 14:08

Ніхто і ніколі не пасварыць Беларусь і Украіну - Парашэнка

26 красавіка, Чарнобыль /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Ніхто і ніколі не пасварыць Беларусь і Украіну. Аб гэтым заявіў журналістам Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас вельмі важна, і я ў гэтым упэўнены, што ўкраінска-беларуская граніца заўсёды будзе граніцай дружбы і добрасуседства, надзейнага партнёрства, граніцай міру. Ніхто і ніколі не пасварыць Украіну і Беларусь", - падкрэсліў Пётр Парашэнка.

Гаворачы аб чарнобыльскай катастрофе, Прэзідэнт Украіны адзначыў, што так ці інакш ад яе наступстваў пацярпелі мільёны людзей, у тым ліку сотні тысяч дзяцей. "Чарнобыль пракаціўся па ўсім рэгіёне, не робячы адрозненняў паміж дзяржавамі і граніцамі", - адзначыў украінскі лідар.

Ён таксама падкрэсліў подзвіг ліквідатараў, якія цаной уласнага жыцця спынілі катастрофу і выратавалі мільёны жыццяў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі