Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 чэрвеня 2017, 13:44

Недахоп даверу не дазваляе краінам забяспечыць людзям мір і дабрабыт - Андрэйчанка

20 чэрвеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Недахоп даверу не дазваляе краінам забяспечыць людзям мір і дабрабыт. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не сакрэт, што на сённяшні дзень, напэўна, недахоп даверу - галоўная прычына таго, што краіны не могуць забяспечыць для людзей такія базавыя каштоўнасці, як мір, стабільнасць і дабрабыт", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Менавіта таму 26-я сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня, будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне арганізацыі. Акрамя таго, на форуме будуць абмяркоўвацца такія важныя пытанні, як барацьба з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Асобную ўвагу ўдзеляць сітуацыі ва Украіне і на Блізкім Усходзе.

Плануецца, што па выніках сесіі будзе прынята асноўная дэкларацыя, а таксама шэраг рэзалюцый, якія прапануюць краіны. "На сённяшні дзень ужо ўнесена 15 рэзалюцый, у тым ліку адна - беларускай дэлегацыяй. Гэта рэзалюцыя накіравана на барацьбу са з'яўленнем і распаўсюджваннем новых псіхаактыўных рэчываў, гэта значыць на барацьбу з наркотыкамі", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Беларускую рэзалюцыю падтрымалі ўжо 20 дзяржаў. У рэспубліцы разлічваюць, што яна будзе ўключана ў парадак дня і прынята ў час сесіі ПА АБСЕ ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі