Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 кастрычніка 2016, 16:38

Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 26 мая 2017 года ў Расіі

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 26 мая 2017 года ў Расіі. Аб гэтым паведаміў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у пашыраным складзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па прапанове Расійскай Федэрацыі вырашана правесці чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД 26 мая 2017 года ў Расіі", - праінфармаваў Сяргей Лебедзеў.

Сёння на пасяджэнні разглядаюцца больш за 20 праектаў дакументаў, якія датычацца далейшага развіцця супрацоўніцтва па прыярытэтных напрамках дзейнасці СНД.

Асноўную ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням эканамічнага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, будзе абмеркаваны ход рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб зоне свабоднага гандлю і прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў на перыяд да 2030 года, пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва ў горна-металургічнай галіне і аўтамабілебудаванні, фінансава-эканамічнай сферы, у галіне каранціну раслін, фарміравання і развіцця рынку інтэлектуальнай уласнасці, пабудовы і развіцця інфармацыйнага грамадства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі