Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 мая 2018, 18:39

Намеснік старшыні КНР Ван Цішань наведае Беларусь з афіцыйным візітам 27-29 мая

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван Цішань наведае Беларусь з афіцыйным візітам 27-29 мая. Візіт адбудзецца па запрашэнні прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Запланаваны афіцыйныя перагаворы Андрэя Кабякова і Ван Цішаня ў пашыраным складзе.

Праграмай знаходжання прадугледжана наведванне Ван Цішанем Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

"Знамянальна, што гэты візіт у Беларусь - першы замежны афіцыйны візыт Ван Цішаня на цяперашняй пасадзе", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі