Сцяг Серада, 25 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 мая 2017, 09:52

Намеснік генеральнага сакратара ПА АБСЕ абмяркуе ў Мінску падрыхтоўку да 26-й летняй сесіі

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Міжнароднага сакратарыята Парламенцкай асамблеі АБСЕ на чале з намеснікам генеральнага сакратара ПА АБСЕ Густава Паярэсам, якая прыбыла напярэдадні ў Беларусь, абмяркуе ў Мінску падрыхтоўку да 26-й летняй сесіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Візіт прадоўжыцца па 5 мая. Запланавана сустрэча дэлегацыі з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком, рабочыя сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, дзе будзе абмяркоўвацца ход падрыхтоўкі да правядзення 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ.

Акрамя таго, дэлегацыя Міжнароднага сакратарыята ПА АБСЕ наведае гасцінічныя і адміністрацыйныя комплексы, на базе якіх будзе праводзіцца летняя сесія ПА АБСЕ.

Як паведамлялася, беларускія парламентарыі знаходзяцца ў цесным кантакце з Міжнародным сакратарыятам ПА АБСЕ і паэтапна вырашаюць практычныя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да форуму. Такое маштабнае мерапрыемства праводзіцца ў Беларусі ўпершыню, што патрабуе вырашэння шэрага няпростых задач. Дэлегацыі розных краін ужо актыўна браніруюць месцы ў гасцініцах, вядзецца работа па падрыхтоўцы асноўных пляцовак сесіі, забеспячэнне іх неабходнай тэхнікай у адпаведнасці са стандартамі ПА АБСЕ.

Сярод ключавых тэм, якія плануецца абмеркаваць, - тэрарызм, кібербяспека, зацяжныя канфлікты, змяненне клімату, міграцыя і ўмацаванне механізмаў АБСЕ па забеспячэнні захавання правоў чалавека. Асноўная тэма сесіі - "Умацаванне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне АБСЕ".

26-я летняя сесія ПА АБСЕ пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі