Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 сакавіка 2018, 10:23

Наглядальнікі ад Парламенцкага сходу лічаць выбары прэзідэнта Расіі адкрытымі і легітымнымі

21 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якія прынялі ўдзел у назіранні за праведзенымі 18 сакавіка выбарамі прэзідэнта Расіі ў складзе місіі ад СНД, лічаць выбары адкрытымі і легітымнымі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе сходу.

"Па выніках назірання дэлегацыя Парламенцкага сходу лічыць, што працэс галасавання адпавядаў патрабаванням заканадаўства Расійскай Федэрацыі і міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў, а праведзеныя 18 сакавіка 2018 года выбары прэзідэнта Расійскай Федэрацыі былі адкрытымі, свабоднымі, дэмакратычнымі і легітымнымі", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Саюзныя парламентарыі канстатавалі, што ў Расіі былі створаны ўсе неабходныя ўмовы для назірання за ходам падрыхтоўкі і правядзення выбараў. "Члены дэлегацыі асабліва адзначылі высокую тэхнічную аснашчанасць выбарчага працэсу, а таксама адкрытасць, празрыстасць і транспарэнтнасць выбараў, уключанасць у выбары грамадзянскай супольнасці і грамадскіх арганізацый", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Дэлегацыя Парламенцкага сходу складалася з 26 наглядальнікаў. Яе ўзначальваў намеснік старшыні Парламенцкага сходу, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валерый Варанецкі.

Назіранне ажыццяўлялася на выбарчых участках Масквы і Санкт-Пецярбурга, Калінінградскай і Растоўскай абласцей, Татарстана і Чачэнскай Рэспублікі, Краснадарскага края. "У ходзе візітаў у рэгіёны Расіі дэпутаты Парламенцкага сходу сустрэліся з кіраўніцтвам рэгіянальных выбарчых камісій, кіраўнікамі заканадаўчых і выканаўчых органаў улады рэгіёнаў, наведалі штабы кандыдатаў, а таксама сітуацыйныя цэнтры і грамадскія штабы па назіранні за выбарамі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. У дзень выбараў наглядальнікі ад Парламенцкага сходу прысутнічалі на адкрыцці ўчасткаў, іх закрыцці і пры падліку галасоў выбаршчыкаў", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі