Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

На мясцовых выбарах пры ЦВК створаны кансультатыўны савет па разглядзе спрэчак, звязаных з выкарыстаннем СМІ

Палітыка 12.12.2017 | 15:35
У час пасяджэння
У час пасяджэння

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры ЦВК Беларусі на мясцовых выбарах створаны грамадска-кансультатыўны савет па разглядзе спрэчак, звязаных з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла на пасяджэнні ЦВК сакратар Цэнтрвыбаркама Алена Дмухайла, такі орган упершыню быў створаны яшчэ пры правядзенні парламенцкіх выбараў у 2000 годзе і папярэднія гады называўся па-рознаму. "На гэты раз вырашана, што назва такога савета павінна адпавядаць яго кампетэнцыі на мясцовых выбарах, і больш правільна будзе назваць яго грамадска-кансультатыўным саветам па разглядзе спрэчак, звязаных з выкарыстаннем СМІ, пры правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання", - расказала яна.

На пасяджэнні зацверджаны і персанальны склад гэтага савета. Узначаліць яго першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі. У склад савета таксама ўвойдуць спецыялісты ў галіне рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці і СМІ - тых, якія рэкамендаваны Мінінфармам і грамадскімі аб'яднаннямі журналістаў. Гэта намеснік старшыні ГА "Беларускі саюз журналістаў" Сяргей Сверкуноў, генеральны дырэктар УП "Агенцтва "Мінск-Навіны" Кацярына Дубінская, старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец, галоўны дырэктар Галоўнай дырэкцыі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП "БелТА" Аксана Кірыльчык, а таксама першы намеснік галоўнага рэдактара газеты "Советская Белоруссия" Міхаіл Лябедзік.

У адпаведнасці з палажэннем аб савеце, ён будзе збірацца ў тых выпадках, калі ў адрас Цэнтральнай камісіі або непасрэдна самога савета будуць паступаць скаргі кандыдатаў або звароты выбаршчыкаў, звязаныя з выкарыстаннем СМІ.

Як паведамлялася, 10 снежня ў Беларусі стартавала вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання. Гэты перыяд прадоўжыцца па 8 студзеня 2018 года ўключна. Вылучацца на мясцовых выбарах можна трыма традыцыйнымі спосабамі - шляхам збору подпісаў, ад палітычных партый і ад працоўных калектываў. Грамадзянін мае права вылучацца па адной з выбарчых акруг у мясцовы Савет кожнага тэрытарыяльнага ўзроўню (у абласны, раённы і сельскі).

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, будзе размеркавана ў агульнай колькасці крыху больш як 18 тыс. мандатаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.