Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 лютага 2018, 19:13

МЗС пракаменціравала рашэнне Савета ЕС аб прадаўжэнні абмежавальных мер у адносінах да Беларусі

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык пракаменціраваў журналістам рашэнне Савета ЕС аб прадаўжэнні абмежавальных мер Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі. Яго адказ размешчаны на афіцыйным сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Мы азнаёміліся з паведамленнем прэс-службы Савета ЕС ад 23 лютага 2018 года. Санкцыі з самага пачатку мелі неабгрунтаваны характар. Мы ў прынцыпе выступаем супраць выкарыстання аднабаковых санкцыйных метадаў у міжнародных адносінах", - падкрэслілі ў міністэрстве.

У МЗС упэўнены, што прадаўжэнне абмежавальных мер не адпавядае духу нармальных партнёрскіх адносін паміж Беларуссю і ЕС. "Пры гэтым мы звярнулі ўвагу на тое, што з-пад дзеяння зброевага амбарга ЕС выведзены некаторыя віды спартыўнай зброі", - заўважыў Дзмітрый Мірончык.

"Пацвярджаем нацэленасць Беларусі на развіццё прагматычнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕС без якіх-небудзь санкцый і палітычных абмежаванняў", - заявіў прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі