Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 лютага 2018, 14:20

МЗС: легітымнасць мясцовых выбараў вызначаецца не знешнімі ацэнкамі, а выключна воляй народа

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Легітымнасць выбраных у Беларусі мясцовых Саветаў дэпутатаў вызначаецца не знешнімі ацэнкамі, а выключна воляй народа. Аб гэтым заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Азнаёміліся з заявай прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў адносна праведзеных выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у Беларусі. Хацеў бы падкрэсліць, што легітымнасць прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, выбраных у строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, вызначаецца не знешнімі ацэнкамі, а выключна воляй народа", - падкрэсліў прадстаўнік МЗС.

"Выпрацоўка выбарчага заканадаўства і працэдур, уключаючы вызначэнне іх тэмпаў, гэта суверэннае права Беларусі. Разам з тым мы застаёмся прыхільныя да нашага канструктыўнага дыялогу з БДІПЧ АБСЕ і іншымі міжнароднымі партнёрамі па выбарчай праблематыцы. Менавіта ў духу такога дыялогу і адкрытасці Беларусь добраахвотна запрасіла да назірання за мясцовымі выбарамі прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, у тым ліку з краін ЕС", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Прэс-сакратар МЗС дадаў, што Беларусь мае намер і далей прытрымлівацца лініі на развіццё дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам па шырокім спектры пытанняў узаемнага інтарэсу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі