Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

МЗС: інтэнсіфікацыя двухбаковых адносін адпавядае інтарэсам Беларусі і Ірландыі

Палітыка 17.04.2017 | 19:55

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэнсіфікацыя двухбаковых адносін адпавядае інтарэсам Беларусі і Ірландыі. Аб гэтым гаворыцца ў віншавальным пасланні, якое накіраваў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей міністру замежных спраў Ірландыі Чарльзу Фланагану з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ірландыяй, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

За мінулыя гады супрацоўніцтва Беларусі і Ірландыі паступальна і ўпэўнена ўмацоўвалася і цяпер ахоплівае шырокі пералік напрамкаў, у тым ліку гандаль і інвестыцыі, гуманітарную дзейнасць, адукацыю і культуру. "Далейшае пашырэнне двухбаковага ўзаемадзеяння і яго інтэнсіфікацыя безумоўна адпавядае інтарэсам абодвух бакоў", - падкрэсліваецца ў пасланні.

Уладзімір Макей адзначыў таксама традыцыйна дружалюбны характар адносін дзвюх краін. Беларусь высока ацэньвае падтрымку Ірландыі ў справе ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і дапамогу ірландскага народа беларусам, пацярпелым ад гэтай тэхнагеннай катастрофы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.