Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 чэрвеня 2017, 17:24

МЗС Беларусі заклікала каардынаваць міжнародныя намаганні па прадухіленні гуманітарных крызісаў

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна каардынаваць міжнародныя намаганні па прадухіленні гуманітарных крызісаў. Такое меркаванне выказала начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Ларыса Бельская на сесіі гуманітарнага сегмента Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН (ЭКАСАС), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У выступленні ў час агульнай дыскусіі Ларыса Бельская акцэнтавала ўвагу на неабходнасці скаардынаваных намаганняў міжнароднай супольнасці па прадухіленні гуманітарных крызісаў. У прыватнасці, адзначана важнасць умацавання дабрабыту краін у кантэксце дасягнення Мэт устойлівага развіцця, дадатковых намаганняў па барацьбе з міжнародным тэрарызмам, значнасць выканання Парыжскага пагаднення ў галіне змянення клімату, а таксама ўмацавання патэнцыялу нацыянальных гідраметэаралагічных службаў у мэтах павышэння гатоўнасці да стыхійных бедстваў. Беларуская дэлегацыя падкрэсліла існуючы патэнцыял па ўмацаванні супрацоўніцтва паміж Упраўленнем па каардынацыі гуманітарных пытанняў (УКГП) ААН і Сусветнай метэаралагічнай арганізацыяй.

Ларыса Бельская звярнула ўвагу на работу Беларусі па ўсёабдымным абнаўленні інфармацыі ў міжнароднай базе даных УКГП ААН аб аказанні гуманітарнай дапамогі, а таксама на правядзенне ў верасні 2016 года ў Мінску сумеснага семінара па тэме функцыянавання міжнароднай гуманітарнай сістэмы і аказання гуманітарнай дапамогі.

Будучы актыўным удзельнікам гуманітарнай дзейнасці ААН у 2016-2017 гадах, Беларусь накіравала гуманітарную дапамогу на суму больш за $1 млн у такія краіны, як Эквадор, Кыргызстан, Шры-Ланка, Сірыя, Украіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі