Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 чэрвеня 2017, 18:24

МЗС Беларусі: прыняцце літоўскім парламентам закона аб БелАЭС - чарговы недружалюбны акт

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыняцце літоўскім парламентам закона аб БелАЭС - чарговы недружалюбны акт. Аб гэтым гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС Беларусі.

"Прыняцце літоўскім парламентам закона аб БелАЭС - не што іншае, як чарговы недружалюбны акт суседняй краіны", - сказана ў заяве. "Для нас таксама відавочна, што парламент не з'яўляецца той экспертнай арганізацыяй, якая можа аб'ектыўна ацэньваць бяспеку ядзерна-энергетычных аб'ектаў", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.

Тут падкрэслілі, што Беларуская атамная электрастанцыя - сучасны высокатэхналагічны праект, які будуецца з захаваннем міжнародных стандартаў у галіне бяспекі.

"Апошнія крокі літоўскага боку з'яўляюцца праяўленнем логікі абсурду, якую Літва, на жаль, ператварае ў аснову сваіх дзеянняў адносна БелАЭС. У ход ідуць любыя метады: ад галаслоўных абвінавачанняў у небяспечнасці будуемай станцыі, якія ідуць уразрэз з вывадамі місій МАГАТЭ, да распаўсюджвання скажаемых літоўскім бокам ацэнак міжнародных органаў", - канстатавалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

У МЗС лічаць, што гэтыя дзеянні нацэлены хутчэй на тое, каб адцягнуць увагу і ад уласных стратэгічных пралікаў у энергетычным сектары, і ад праблем, звязаных з вывадам з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі