Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

МЗС Беларусі канстатуе штучнае нагнятанне напружанасці вакол праекта БелАЭС

Палітыка 14.09.2017 | 12:41

14 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. МЗС Беларусі канстатуе штучнае нагнятанне напружанасці вакол праекта БелАЭС. Аб гэтым заявіў на брыфінгу, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Пытанне датычылася прыняцця ўрадам Літвы плана блакіравання імпарту электраэнергіі БелАЭС. "Пачну з таго, што раней літоўскі бок заяўляў, што зробіць усё для спынення будаўніцтва. Пасля прыняцця плана можна канстатаваць, што яны ўпэўнены ў паспяховым уводзе АЭС у эксплуатацыю", - адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

"Прынятая пастанова - гэта чарговае пацвярджэнне выбранай нашай суседняй дзяржавай зусім не суседскай практыкі штучнага нагнятання напружанасці вакол праекта нашай АЭС, - сказаў Дзмітрый Мірончык. - Замест канструктыўнага дыялогу і пошуку ўзаемнай выгады нашы суседзі аддаюць перавагу стварэнню ўсё новых мер, прызначаных прадэманстраваць іх непахіснасць і гатоўнасць да процістаяння, усяляк спрабуюць стварыць будоўлі скандальны імідж".

Паводле слоў прэс-сакратара МЗС, ён не здзівіцца, калі ў самы бліжэйшы час шэраг буйных заходніх СМІ знойдзе прычыну апублікаваць шырокія матэрыялы на тэму БелАЭС. "Зразумела, з чароўным, ледзь улоўным літоўскім акцэнтам", - дадаў Дзмітрый Мірончык.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.