Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 верасня 2018, 09:01

МЗС Беларусі і Кубы разгледзелі пытанні абмену візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні абмену візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях былі разгледжаны 17 верасня на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі з намеснікам міністра замежных спраў Кубы Анай Тэрэсітай Гансалес Фрагай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

"Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-кубінскага супрацоўніцтва, уключаючы ўзаемадзеянне ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама ў рамках міжнародных арганізацый. Разгледжаны пытанні абмену візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях і ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Кубы", - паведамілі ў МЗС.-0-

Фота МЗС

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі