Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 верасня 2017, 18:13

МЗС Беларусі адсочвае дыскусію і рашэнні, якія прымаюцца ва Украіне па пытаннях уезду іншаземцаў

1 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. МЗС Беларусі адсочвае дыскусію і рашэнні, якія прымаюцца ва Украіне па пытаннях уезду іншаземцаў. Аб гэтым БЕЛТА заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык у адказ на просьбу пракаменціраваць рашэнні ўкраінскага боку аб увядзенні з 1 студзеня 2018 года біяметрычнага кантролю іншаземцаў, якія ўязджаюць у гэту краіну, і аб тым, як гэтыя змяненні паўплываюць на грамадзян Беларусі.

"Мы адсочваем дыскусію і рашэнні, якія прымаюцца ўкраінскім бокам па пытаннях уезду іншаземцаў. На гэты момант афіцыйна ўкраінскія партнёры нам ні пра што не паведамлялі. Але мы зыходзім з таго, што адпаведная інфармацыя паступіць своечасова. Абмен такой інфармацыяй прадугледжаны двухбаковым пагадненнем аб бязвізавых паездках", - заявіў прэс-сакратар.

Ён адзначыў, што пакуль з апублікаваных у СМІ паведамленняў вынікае, што дзяржаўным органам Украіны адводзяцца 2-3-месячныя тэрміны на выпрацоўку адпаведных механізмаў. "Чакаем афіцыйнага паведамлення і, пры неабходнасці, будзем абмяркоўваць з украінскім бокам пытанні, каб пазбегнуць узнікнення праблем у грамадзян дзвюх краін пры перасячэнні нашай агульнай граніцы", - дадаў Дзмітрый Мірончык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі