Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 кастрычніка 2018, 18:35

МЗС аб рэзалюцыі Еўрапарламента: у дыялогу Беларусі з еўраінстытутамі ўжо даўно прысутнічаюць новыя мелодыі

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяперашняя рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі - гэта чарговы штучны набор штампаў. Аб гэтым заявіў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяперашняя рэзалюцыя - гэта чарговы штучны набор штампаў, якія не ўлічваюць ні аб'ектыўнай рэальнасці, ні вопыту прыняцця аналагічных опусаў у мінулым. Адзіны яе рэальны рэзультат - відавочная дэвальвацыя сур'ёзнасці і якасці прымаемых гэтай структурай рашэнняў, - падкрэсліў Анатоль Глаз. - Разумеем існуючую ў адыходзячых еўрадэпутатаў спакусу "паіграць" на беларускай тэме. Разумеем, але не падзяляем. Карысці ад гэтага - нуль".

"Рэкамендуем еўрадэпутатам змяніць зацёртую пласцінку, паколькі ў дыялогу Беларусі з еўраінстытутамі ўжо даўно прысутнічаюць новыя мелодыі", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі