Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 красавіка 2018, 15:28

Мясніковіч заклікае СЕ развіваць дыялог у інтарэсах Еўропы і Беларусі

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч сёння на сустрэчы з дырэктарам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Жан-Філіп Базулем заклікаў развіваць дыялог у інтарэсах Еўропы і Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

У час сустрэчы старшыня Савета Рэспублікі пракаменціраваў прынятую Еўрапарламентам 19 красавіка рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі. "Лічу, што яна цалкам не адпавядае аб'ектыўнай ацэнцы стану спраў у нашай краіне", - заявіў Міхаіл Мясніковіч.

"Людзі, якія выступаюць па рэзалюцыі, зусім не валодаюць сітуацыяй, дапускаюць зняважлівыя для нашай краіны выразы. Яны не вывучалі пытанні, меркаванні па тых ці іншых праблемах, нікога не запрашалі. Таму рэзалюцыя не садзейнічае таму, каб устанавіць рэжым даверу, а вядзе да пэўнай эскалацыі", - дадаў ён.

У сувязі з гэтым спікер верхняй палаты парламента прапанаваў субяседнікам часцей сустракацца і абмяркоўваць пытанні, якія цікавяць. "Думаю, гэта будзе ў інтарэсах як аб'яднанай Еўропы, так і Беларусі", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі