Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 ліпеня 2016, 13:06

Мясніковіч: у Беларусі ўстанавілася ўстойлівая сувязь паміж КС і Саветам Рэспублікі

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Роля канстытуцыйных судоў высокая ва ўсіх краінах, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Канстытуцыйнага суда Расіі Валерыем Зоркіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Роля Канстытуцыйнага суда вельмі высокая і ў нас у краіне, і ў цэлым, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Гэта такая падводная частка айсберга, імя якому дзяржава. Гэта база". Ён адзначыў, што ў Беларусі ўсталявалася ўстойлівая сувязь паміж Канстытуцыйным судом і Саветам Рэспублікі. "Мы атрымліваем ад Канстытуцыйнага суда зразумелыя арыенціры прававых пазіцый", - растлумачыў старшыня Савета Рэспублікі.

Звяртаючыся да Валерыя Зоркіна, Міхаіл Мясніковіч дадаў, што хацеў бы абмеркаваць пытанні ўніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства краін Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза, пытанні размежавання наднацыянальнага і нацыянальнага. "Як бы не страціць суверэннае, і разам з тым каб былі паспяховымі інтэграцыйныя структуры", - сказаў ён.

У сваю чаргу Валерый Зоркін, гаворачы аб інтэграцыі на постсавецкай прасторы, заўважыў, што цяпер не ідзе размова аб страце суверэнітэту. "Ніякага СССР (другі раз. - Заўвага БЕЛТА) не можа быць", - акцэнтаваў Валерый Зоркін.

Кіраўнік Канстытуцыйнага суда Расіі прыбыў у Мінск для ўдзелу 30 чэрвеня ў сімпозіуме "Развіццё форм канстытуцыйнага кантролю ў сучасных умовах". "Ва ўмовах інтэграцыйнага працэсу вельмі важна выпрацаваць адзіныя падыходы да далейшага канстытуцыйна-прававога будаўніцтва Беларусі і Расіі, паколькі на гэтай аснове якраз і будуецца Еўразійскі эканамічны саюз", - заявіў раней наконт гэтага форуму старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч, які таксама прысутнічаў сёння на сустрэчы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі