Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 верасня 2018, 16:54

Мясніковіч прымае ўдзел у жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю прэзідэнта В'етнама

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі прыбыў у Ханой для ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю прэзідэнта В'етнама Чан Дай Куанга. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Беларусь адна з першых выказала свае спачуванні і накіравала ў В'етнам прадстаўніка высокага ўзроўню.

У час візіту адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі са спікерам Нацыянальнага сходу В'етнама Нгуен Тхі Кім Нган. "Ад імя Прэзідэнта Беларусі, Нацыянальнага сходу і беларускага народа Міхаіл Мясніковіч выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з заўчаснай смерцю Прэзідэнта В'етнама Чан Дай Куанга", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Міхаіл Мясніковіч і Нгуен Тхі Кім Нган. Фота прэс-службы Савета Рэспублікі'

Акрамя таго, бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, а таксама напрамкі пашырэння нарматыўна-прававой базы двухбаковага партнёрства. "Гэта будзе садзейнічаць развіццю ў бліжэйшай перспектыве двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку па дзеючым дагаворы аб зоне свабоднага гандлю паміж дзяржавамі - членамі ЕАЭС і В'етнамам", - растлумачылі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч выказаў надзею на тое, што спікер парламента В'етнама ў бліжэйшы час наведае Беларусь з афіцыйным візітам, у час якога плануецца падпісаць міжпарламенцкае пагадненне аб супрацоўніцтве. Нгуен Тхі Кім Нган у сваю чаргу адзначыла, што Беларусь - першая дзяржава, прадстаўніка высокага ўзроўню якой в'етнамскі бок прымае са спачуваннямі ў сувязі з жалобнымі падзеямі.

Візіт Міхаіла Мясніковіча ў В'етнам прадоўжыцца да 27 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі