Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 студзеня 2017, 18:14

Мясніковіч прапануе актыўней уключаць рэгіёны і бізнес у развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч прапануе актыўней далучаць прадстаўнікоў рэгіёнаў і бізнесу да развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы. Аб гэтым ішла размова сёння на рабочай сустрэчы спікера з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Конрадам Паўлікам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Сустрэча была прысвечана абмеркаванню рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту ў Беларусь у снежні 2016 года парламенцкай дэлегацыі Польшчы на чале з маршалкам Сената Станіславам Карчэўскім. "Кантакты, выбудаваныя намі, далі сістэмны старт сумеснай дзейнасці, якую мы вядзём па рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч прапанаваў паслу сумеснымі намаганнямі забяспечваць правядзенне намечаных візітам мерапрыемстваў на ўсіх узроўнях і ў поўнай меры выкарыстоўваць новыя магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва.

Конрад Паўлік у сваю чаргу яшчэ раз ад імя маршалка Сената выказаў шчырую ўдзячнасць за візіт у Беларусь. Ён праінфармаваў спікера аб тым, што ў Польшчы таксама ўдзяляюць вялікую ўвагу рэалізацыі дамоўленасцей візіту і ўсяму спектру ўзаемадзеяння з Беларуссю, якое цяпер значна актывізавалася.

У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі актуальныя аспекты ўзаемадзеяння і па іншых напрамках, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Рабочая сустрэча ў Савеце Рэспублікі адбылася па ініцыятыве польскага пасла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі