Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 ліпеня 2018, 14:54

Мясніковіч на сустрэчы з турэцкім калегам абмеркаваў развіццё міжпарламенцкага супрацоўніцтва

9 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч і выконваючы абавязкі спікера Парламента Турцыі Ісмаіл Кахраман абмеркавалі развіццё міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Турцыі.

У прыватнасці, размова ў час сустрэчы ішла аб стварэнні ў парламенце Турцыі пасля праведзеных нядаўна выбараў групы дружбы з Беларуссю. Абмяркоўваліся таксама пытанні арганізацыі візіту ў Мінск да канца года новага спікера парламента, выбары якога павінны адбыцца ўжо 13 ліпеня. На гэту пасаду вылучаны цяперашні кіраўнік урада Біналі Йылдырым, а пасада прэм'ер-міністра, згодна з унесенымі ў Канстытуцыю папраўкамі, будзе скасавана.

Міхаіл Мясніковіч прасіў турэцкі бок пасадзейнічаць хутчэйшаму ўзгадненню праекта пагаднення аб прызнанні дыпломаў аб вышэйшай адукацыі і падзякаваў Ісмаілу Кахраману за асабісты ўклад ва ўмацаванне беларуска-турэцкага супрацоўніцтва.

"Гутарка ў цэлым прайшла ў вельмі цёплай атмасферы", - адзначылі ў пасольстве.

У сваю чаргу Ісмаіл Кахраман паабяцаў перадаць усе агучаныя просьбы і змястоўнае напаўненне праведзенай гутаркі свайму пераемніку.

Як паведамлялася БЕЛТА, у Анкары 9 ліпеня адбудзецца цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Міхаіл Мясніковіч прыме ў ёй удзел у якасці кіраўніка беларускай дэлегацыі. Акрамя сустрэчы з Ісмаілам Кахраманам, праграма знаходжання Міхаіла Мясніковіча таксама прадугледжвае двухбаковыя сустрэчы з членамі ўрада Турцыі і кіраўнікамі замежных дэлегацый.

Плануецца, што Рэджэп Таіп Эрдаган прынясе прысягу ў 18 гадзін па мясцовым часе. Ён таксама зробіць сваю першую заяву перад высокапастаўленымі замежнымі гасцямі, прадстаўнікамі дыпламатычных місій, дэпутатамі і вядомымі дзеячамі бізнесу, культуры і спорту Турцыі, прадстаўнікамі прэсы. Пасля выступлення Прэзідэнт Турцыі аб'явіць склад свайго кабінета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі