Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 сакавіка 2017, 16:21

Мясніковіч лічыць мадэльныя законы запатрабаваным у СНД прадуктам

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч лічыць мадэльныя законы запатрабаваным у СНД прадуктам. Такое меркаванне 27 сакавіка ён выказаў журналістам па выніках 46-га пленарнага пасяджэння МПА СНД, якое прайшло ў Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мадэльныя законы, якія прымае МПА СНД, гэта вельмі важны і запатрабаваны прадукт СНД, - лічыць Міхаіл Мясніковіч. - Па-першае, мы атрымліваем для нашай законапраектнай дзейнасці сістэматызаваны вялікі аб'ём інфармацыі па тым ці іншым пытанні, які, безумоўна, запатрабаваны ў працэсе".

"Другое - усе мы "заточаны" на ўніфікацыю і гарманізацыю нацыянальных заканадаўстваў. Дык вось калі браць за базу мадэльныя законы, гэта менавіта той першы важны этап для ўніфікацыі і гарманізацыі, каб мы не разыходзіліся, а потым мужна прыкладалі намаганні для збліжэння, а ўжо мелі напрацаваную і, у прынцыпе, узгодненую базу для распрацоўкі і прыняцця адпаведных законаў, што рэгулююць тыя ці іншыя праваадносіны", - заўважыў спікер.

Ён упэўнены, што калі б нацыянальныя парламенты краін, якія ўваходзяць у МПА СНД, у большай ступені прытрымліваліся не столькі літары, колькі духу мадэльнага закону, многія праблемы вырашаліся б больш эфектыўна.

У цэлым, на думку Міхаіла Мясніковіча, СНД і яе парламенцкае вымярэнне даволі паспяхова вырашаюць двухадзіную задачу. Гэта стварэнне ўмоў для станаўлення незалежных дзяржаў, умацавання іх суверэнітэту, а таксама інтэграцыя на новай аснове, захаванне і развіццё эканамічных і гуманітарных сувязей, разнаскорасная інтэграцыя. "І за гэты час, як мне ўяўляецца, ёсць вельмі добрыя вынікі", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі, маючы на ўвазе 25 гадоў існавання Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі