Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 сакавіка 2017, 12:14

Мясніковіч і Мацвіенка абмеркавалі падрыхтоўку чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам удзельнічае ў мерапрыемствах МПА СНД і ПА АДКБ, якія праходзяць у Санкт-Пецярбургу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Адбыліся сустрэчы Міхаіла Мясніковіча са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка і губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам. "Бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, узаемадзеянне ў ЕАЭС, стан і перспектывы супрацоўніцтва з Санкт-Пецярбургам і іншыя пытанні", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч сустрэўся са старшынёй ПАСЕ Пэдра Аграмунтам, была адзначана пазітыўная дынаміка дыялогу Беларусі з Саветам Еўропы і яго Парламенцкай асамблеяй.

На чарговым пасяджэнні Савета МПА СНД, якое пройдзе 27 сакавіка, чакаецца прыняцце заявы "Аб 25-годдзі Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў". Удзельнікі абмяркуюць ініцыятыву аб устанаўленні Міжнароднага дня парламентарызму, разгледзяць вынікі маніторынгу праведзенага ў Кыргызстане рэферэндуму і пытанні арганізацыі назірання за маючымі адбыцца ў 2017 годзе электаральнымі кампаніямі ў краінах Садружнасці, а таксама падвядуць вынікі дзейнасці асамблеі ў 2016 годзе.

Мерапрыемствы ПА АДКБ прайшлі 26 сакавіка, у іх таксама ўдзельнічаў старшыня Савета Рэспублікі. На пасяджэнні Савета ПА АДКБ была прынята заява з нагоды 25-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы, 15-годдзя Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 10-годдзя ПА АДКБ, разгледжаны пытанні каардынацыі знешнепалітычнай дзейнасці парламенцкіх дэлегацый краін АДКБ у іншых міжнародных арганізацыях, удзелу дэлегацый краін АДКБ у чарговай летняй сесіі ПА АБСЕ, падрыхтоўкі міжпарламенцкіх слуханняў па пытаннях эфектыўнага процідзеяння сістэмы калектыўнай бяспекі гібрыдным войнам у сучасных умовах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі