Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 12:48

Мясніковіч адзначыў вялікую колькасць дастойных кандыдатаў на мясцовых выбарах

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікая цікавасць выбаршчыкаў на цяперашніх выбарах сведчыць пра неабыякавасць выбаршчыкаў і саміх кандыдатаў, жаданне ўдзельнічаць у жыцці краіны. Аб гэтым заявіў сёння карэспандэнту БЕЛТА старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч пасля таго, як прагаласаваў за выбранага кандыдата ў Мінгарсавет 28 склікання.

"Да гэтых выбараў вельмі вялікая цікавасць выбаршчыкаў, а значыць, ім неабыякава", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Таксама ён пахваліў за якасную падрыхтоўчую работу выбарчыя камісіі. "Калі людзі з захапленнем абмяркоўваюць выбары і ідуць аддаць свой голас - гэта сведчыць пра многае. Ды і кандыдатаў дастойных хапае. Ёсць з каго выбіраць. Заявіліся сталыя людзі з грунтоўнай жыццёвай пазіцыяй, якія разумеюць сваю адказнасць і ідуць у дэпутаты, каб рэалізаваць не толькі свае амбіцыі, але і патэнцыял".

Пры выбары з чатырох кандыдатаў па сваёй акрузе нумар 39 кіраваўся такімі якасцямі, як неабыякавасць і адказнасць будучага дэпутата, сказаў Міхаіл Мясніковіч. "Гэтыя людзі павінны імкнуцца працаваць на карысць насельніцтва ў рамках сваёй выбарчай акругі, горада. І я ўбачыў такіх сярод кандыдатаў - тых, кто сам хоча будаваць сваю краіну. Гэта трэба вітаць і ўсякім чынам падтрымліваць, каб спраўдзіліся тыя чаканні, з якімі выбаршчыкі і кандыдаты ішлі на выбары", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч паразмаўляў з членамі камісіі, нацыянальнымі наглядальнікамі, сярод якіх многія з'яўляюцца членамі грамадскіх арганізацый - "Беларускі саюз жанчын", "Белая Русь", БРСМ. Яны паведамілі, што з раніцы ў дзень выбараў на ўчастку людзей няшмат, але ў час датэрміновага галасавання была высокая яўка. Паводле слоў старшыні камісіі Іны Дзятчэні, 32,6 працэнта выбаршчыкаў акругі загадзя аддалі свае галасы за кандыдатаў, якія спадабаліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі