Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Місія наглядальнікаў СНД лічыць прэзідэнцкія выбары ў Расіі легітымнымі і свабоднымі

Палітыка 19.03.2018 | 16:42
Віктар Гумінскі. Фота з архіва
Віктар Гумінскі. Фота з архіва

19 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Місія наглядальнікаў СНД лічыць праведзеныя 18 сакавіка ў Расіі прэзідэнцкія выбары легітымнымі і свабоднымі. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнік місіі Віктар Гумінскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выбары прэзідэнта Расіі праведзены ў адпаведнасці з дзеючым у дзяржаве выбарчым заканадаўствам. Прызнаём праведзеныя выбары легітымнымі, свабоднымі, адкрытымі і канкурэнтнымі", - сказаў Віктар Гумінскі.

Паводле слоў кіраўніка місіі, Цэнтрвыбаркам Расіі працаваў адкрыта і празрыста. "Мы адзначаем, што арганізатары прынялі меры для паўнацэннага маніторынгу выбараў", - падкрэсліў ён.

Віктар Гумінскі лічыць, што парушэнні, зафіксаваныя на выбарах, былі нязначнымі і не аказалі ўплыву на ход галасавання. "Зафіксаваныя асобныя парушэнні не мелі сістэмнага і масавага характару і не аказалі ўплыву на вынікі выбараў. Парушэнні былі нязначнымі", - заявіў кіраўнік місіі.

Наглядальнікі ад СНД вялі маніторынг падрыхтоўкі і правядзення выбараў з 19 лютага. Усяго ў назіранні ўдзельнічалі 320 прадстаўнікоў краін Садружнасці. Члены місіі назіралі за працэсам галасавання і падліку галасоў у 32 рэгіёнах Расіі, а таксама на замежных выбарчых участках. "Місія дае ацэнку на падставе ўласнага назірання, звестак, атрыманых у працэсе доўгатэрміновага і кароткатэрміновага назірання. Праз 10 дзён будзе апублікавана заява місіі", - дадаў Віктар Гумінскі.

Празрыстымі і дэмакратычнымі назваў таксама выбары ў Расіі кіраўнік місіі наглядальнікаў ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Рашыд Алімаў. "Выбары прэзідэнта Расіі адпавядалі патрабаванням выбарчага заканадаўства і прынятым міжнародным абавязацельствам, - сказаў ён. - Праведзеныя выбары, на наш погляд, былі празрыстымі, дэмакратычнымі і, безумоўна, сталі яшчэ адным вельмі важныя крокам на шляху далейшага развіцця дэмакратычных працэсаў у Расіі".

Паводле даных ЦВК Расіі, на выбарах прысутнічалі 1513 замежных наглядальнікаў са 155 краін. БДІПЧ АБСЕ накіравала на выбары 481 наглядальніка, Парламенцкая асамблея АБСЕ - 111, Выканкам СНД - 256, Міжпарламенцкая асамблея СНД - 40, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва і Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі - па 26, Парламенцкая асамблея АДКБ - 9.

Перамогу на выбарах з вынікам больш як 76 працэнтаў атрымаў дзеючы прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельскагаспадарчыя работы ў Беларусі Па стане на 10 кастрычніка сельгасарганізацыямі ўбрана: цукровыя буракі - 49,1 тыс. га; лён - 43,7 тыс. га; бульба - 25,1 тыс. га; кукуруза - 768,1 тыс. га.