Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 чэрвеня 2017, 09:52

Мірончык: прыняцце Саветам ААН рэзалюцыі па Беларусі - чарговы прыклад двайных стандартаў

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыняцце Саветам ААН па правах чалавека рэзалюцыі па Беларусі - чарговы прыклад двайных стандартаў, заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанне БЕЛТА.

"Прыняцце Саветам рэзалюцыі па Беларусі - чарговы прыклад двайных стандартаў, якія навязваюцца гэтай структуры пры разглядзе тэмы правоў чалавека ў розных краінах свету. Менавіта навязваюцца, паколькі за антыбеларускую рэзалюцыю прагаласавала меншасць - толькі 18 дзяржаў - членаў Савета з 47", - адзначыў прэс-сакратар.

"Пазіцыя Беларусі застаецца ранейшай - мы не прызнаём краінавых рэзалюцый і заснаваных імі мандатаў спецдакладчыкаў", - сказаў Дзмітрый Мірончык. Ён упэўнены, што тыя сродкі, якія затрачваюцца на іх утрыманне (а сума вылічаецца мільёнамі долараў), маглі б унесці дзейсны ўклад у пераадоленне рэальных выклікаў у галіне правоў чалавека ў краінах, якія сапраўды ў гэтым маюць патрэбу.

Між тым прэс-сакратар МЗС звярнуў увагу, што Беларусь цесна супрацоўнічае з Саветам ААН па правах чалавека ў рамках працэдуры ўніверсальнага перыядычнага агляду. "Мы актыўна ўзаемадзейнічаем з дагаворнымі органамі па правах чалавека і адносімся да групы з 33 краін, не маючых "запазычанасцей" па справаздачах перад імі", - канстатаваў ён.

Акрамя таго, Беларусь у мінулым годзе прыняла Нацыянальны план па правах чалавека і паслядоўна рэалізуе яго ў непасрэдным кантакце з агенцтвамі сістэмы ААН. "Гэта канкрэтнае і карыснае ўзаемадзенне будзе намі прадоўжана незалежна ад палітызаванага рашэння СПЧ па Беларусі", - рэзюмаваў Дзмітрый Мірончык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі