Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 снежня 2016, 16:59

Мінск выступае за сустрэчу лідараў Расіі, ЗША, Еўрасаюза і Кітая - Макей

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск выступае за сустрэчу лідараў Расіі, ЗША, Еўрасаюза і Кітая для абмеркавання прычын крызісу ў міжнародных адносінах. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АБСЕ ў Гамбургу, перадаюць РІА Навіны.

"Наспела неабходнасць сустрэчы лідараў Расіі, ЗША, Еўрасаюза і Кітая для адкрытага абмену думкамі аб прычынах крызісу ў міжнародных адносінах. Важна пакласці пачатак асэнсаванню новых правіл існуючай шматпалярнасці пры безумоўным паважанні інтарэсаў адзін аднаго. Пры неабходнасці - падключыць да гэтага працэсу міжнародную экспертную супольнасць. Беларусь гатова арганізаваць адпаведныя сустрэчы ў Мінску", - сказаў Уладзімір Макей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі