Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 чэрвеня 2016, 12:47

Міністр замежных спраў Чэхіі наведвае Беларусь 29-30 чэрвеня

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Чэхіі Любамір Зааралек наведвае Беларусь 29-30 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У ведамстве дадалі, што 30 чэрвеня чэшскі дыпламат правядзе перагаворы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Як паведамлялася, у маі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў ужо сустракаліся ў Празе ў час сустрэчы міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы і краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" (УП). Тады бакі разгледзелі магчымасці пашырэння беларуска-чэшскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па лініі Беларусь - ЕС.

Чэхія па аб'ёмах беларускага экспарту стабільна ўваходзіць у 30 асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Аб'ём экспарту па ўсёй наменклатуры тавараў у Чэхію за 2015 год склаў $123 млн, аб'ём экспарту без уліку нафты, нафтапрадуктаў і азотных угнаенняў - $109,5 млн. У 2015 годзе колькасць таварных пазіцый беларускага экспарту склала 288 пазіцый і павялічылася з 2009 года на 139 пазіцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі