Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 сакавіка 2018, 16:41

Маргвелашвілі разлічвае на новы імпульс развіцця адносін з Беларуссю

22 сакавіка, Тбілісі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі разлічвае на новы імпульс развіцця адносін з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Грузіі падзякаваў беларускаму лідару за тыя фарматы супрацоўніцтва, якія распрацоўваюцца і рэалізуюцца, пачынаючы з часу першага афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію ў 2015 годзе.

Грузінскі лідар адзначыў, што бакі ў ходзе цяперашняга візіту падпісваюць шэраг дакументаў, якія ствараюць стабільную аснову двухбаковых адносін па розных напрамках. Ён ахарактарызаваў гэтыя дамоўленасці, як гістарычныя.

Георгій Маргвелашвілі таксама выказаў словы ўдзячнасці за адкрытасць і супрацоўніцтва ў ходзе перагавораў і тыя планы на будучае, якія Беларусь і Грузія маюць намер рэалізоўваць на карысць народаў дзвюх краін. "Спадзяюся, што ваш візіт надасць яшчэ большы імпульс для нашых двухбаковых адносін", - сказаў грузінскі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі