Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 ліпеня 2017, 09:01

Малдова і Беларусь у любым выпадку знойдуць агульныя інтарэсы - Дадон

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Малдова і Беларусь у любым выпадку знойдуць агульныя інтарэсы, заявіў прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон у "Контурах" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Я думаю, што мы ў любым выпадку знойдзем агульныя інтарэсы", - сказаў Ігар Дадон. "Ёсць канкрэтныя праекты, якія цяпер развіваюцца ў Малдове, - мы збіраем беларускія тралейбусы ў Кішынёве, беларускія трактары. І гэтыя тавары могуць быць экспартаваны на рынкі Еўрасаюза без пошлін", - адзначыў ён.

"Праектаў вельмі шмат цікавых, іх трэба проста дэталёва разглядаць і на палітычным узроўні пасадзейнічаць, каб бізнес дамовіўся", - лічыць Ігар Дадон. Ён таксама дадаў, што Беларусь і Малдова павінны істотна павялічыць узаемны тавараабарот у наступныя паўтара-два гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі