Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 сакавіка 2017, 13:11

Макей зробіць 20-21 сакавіка візіт у Аман

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 20-21 сакавіка зробіць візіт у Султанат Аман, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

У час візіту запланаваны сустрэчы Уладзіміра Макея з кіраўніцтвам урада, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства гандлю і прамысловасці, Дзяржаўнага савета, Кансультатыўнага савета, Гандлёва-прамысловай палаты Амана, а таксама прадстаўнікамі дзелавых колаў.

Плануецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам турызму Амана па супрацоўніцтве ў сферы турызму.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця офіса ганаровага консула Беларусі ў Амане Кайса аль-Юсефа.

Візіт міністра замежных спраў прызначаны пацвердзіць высокі ўзровень двухбаковых адносін і будзе садзейнічаць выхаду на новыя дамоўленасці ў розных галінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі