Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 студзеня 2017, 12:40

Макей заклікаў ганаровых консулаў выконваць функцыю "моста" паміж дзвюма краінамі

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей заклікаў ганаровых консулаў выконваць функцыю "моста" паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым ён заявіў на рабочай сустрэчы з кіраўніцтвам і членамі мясцовага грамадскага аб'яднання "Таварыства ганаровых консулаў", у якое ўваходзяць ганаровыя консулы замежных дзяржаў, акрэдытаваныя ў Беларусі. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Выступаючы на мерапрыемстве, Уладзімір Макей падкрэсліў, што для пашырэння нацыянальных інтарэсаў і развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі МЗС імкнецца задзейнічаць увесь дыпламатычны інструментарый, уключаючы інстытут ганаровых консулаў.

Міністр адзначыў, што пасля заснавання ў 2014 годзе "Таварыства ганаровых консулаў" узаемадзеянне з членамі гэтай структуры атрымала якасна новую аснову. Уладзімір Макей запэўніў ганаровых консулаў, што МЗС прадоўжыць аказваць ім усялякае садзейнічанне ў прадстаўленні ў Беларусі інтарэсаў краін, якія іх назначылі.

Пры гэтым кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства асабліва падкрэсліў, што работа ганаровых консулаў заслугоўвае па-сапраўднаму высокай ацэнкі тады, калі яны ў поўнай меры выконваюць функцыю "моста" паміж дзвюма краінамі. Ён заклікаў ганаровых консулаў з аднолькавай аддачай пашыраць эканамічныя інтарэсы Беларусі ў дзяржавах, якія яны прадстаўляюць, садзейнічаць развіццю гуманітарнага, культурнага і навуковага супрацоўніцтва, уносячы тым самым важкі ўклад ва ўмацаванне палітычных сувязей. Уладзімір Макей адзначыў, што з гэтага пункту гледжання беларускія ганаровыя консулы за мяжой і ганаровыя консулы, назначаныя замежнымі краінамі ў Беларусі, успрымаюцца як часткі адзінай каманды.

У ходзе сустрэчы бакамі абмеркаваны шэраг мерапрыемстваў, якія плануюцца для сумеснай рэалізацыі МЗС і "Таварыствам ганаровых консулаў" у 2017 годзе.

У Беларусі цяпер акрэдытавана 27 ганаровых консулаў замежных дзяржаў, якія прадстаўляюць 12 дзяржаў Еўропы, 3 - Блізкага Усходу, 7 - Лацінскай Амерыкі, 2 - ЕАЭС, 2 - Паўднёва-Усходняй Азіі, 1 - Афрыкі.

Ганаровыя консулы Беларусі прадстаўляюць інтарэсы краіны ў 53 замежных дзяржавах, у тым ліку ў Расіі, у краінах Еўропы (16), Азіі (14), Блізкага Усходу (7), Афрыкі (6), Паўднёвай Амерыкі (5), Аўстраліі і Акіяніі (2), Паўночнай Амерыкі (1), Цэнтральнай Амерыкі (1).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі