Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 снежня 2016, 17:12

Макей: важна аднавіць жыццяздольнасць рэжыму кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок адзначае важнасць аднаўлення жыццяздольнасці рэжыму кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у Гамбургу, дзе завяршылася пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"Па запрашэнні дзеючага старшыні АБСЕ, кіраўніка МЗС ФРГ Франка-Вальтэра Штайнмаера міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у нефармальным абмене меркаваннямі кіраўнікоў дэлегацый па тэме "Значнасць кантролю над узбраеннямі для сённяшняй еўрапейскай бяспекі". У сваім выступленні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі абазначыў важнасць аднаўлення жыццяздольнасці рэжыму кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе, які адпавядаў бы сучаснай ваенна-палітычнай сітуацыі на кантыненце. Падкрэслена, што ва ўмовах сістэмнага крызісу даверу для пачатку субстантыўнага дыялогу па гэтай тэме неабходны палітычны сігнал высокага ўзроўню, якім мог бы стаць саміт АБСЕ", - праінфармавалі ў МЗС.

На сустрэчы з міністрам замежных спраў Канады Стэфанам Дыёнам Уладзімір Макей падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі двухбаковых палітычных кантактаў, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з канадскім бокам. Асобна міністры абмяняліся думкамі аб перспектывах урэгулявання сітуацыі ва Украіне.

У ходзе сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара НАТА Роўз Гетэмюлер абмеркаваны магчымасці развіцця дыялогу паміж Рэспублікай Беларусь і Альянсам, а таксама сітуацыя ў рэгіёне.

У цэнтры ўвагі сустрэч з генеральным сакратаром АБСЕ Ламберта Заньерам і прадстаўніком АБСЕ па свабодзе СМІ Дуняй Міятавіч былі пытанні развіцця ўзаемадзеяння Беларусі з выканаўчымі структурамі АБСЕ, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў.

На сустрэчы з кіраўніком МЗС Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам разгледжаны шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня.

Уладзімір Макей павіншаваў германскі бок з паспяховым правядзеннем СМЗС АБСЕ, падзякаваў за канструктыўны характар узаемадзеяння з нямецкім старшынствам арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі