Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 мая 2016, 17:52

Макей у Бруселі прапанаваў пачаць кансультацыі па базавым пагадненні паміж Беларуссю і ЕС

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прапанаваў пачаць кансультацыі па базавым пагадненні паміж Беларуссю і ЕС, выступаючы на 7-й штогадовай сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - членаў ЕС і краін - удзельніц "Усходняга партнёрства", якая адбылася сёння ў Бруселі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Уладзімір Макей выступіў на пленарным пасяджэнні міністэрскай сустрэчы. "У кантэксце нармалізацыі адносін Беларусі і Еўрасаюза была адзначана мэтазгоднасць пачатку кансультацый па вызначэнні фармату і аб'ёму будучага базавага пагаднення паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У МЗС дадалі, што "на палях" мерапрыемства адбыўся шэраг рабочых кантактаў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з кіраўніцтвам еўраструктур, міністрамі замежных спраў краін - членаў ЕС і краін - партнёраў УП. У час візіту ў Брусель Уладзімір Макей правёў перагаворы з намеснікам старшыні Еўракамісіі - еўракамісарам па Энергетычным саюзе Марашам Шэфчавічам, дзе абмеркаваў перспектывы развіцця энергетычнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. "Кіраўнік МЗС Беларусі падрабязна праінфармаваў кіраўніцтва Еўракамісіі аб мерах, што прымаюцца Беларуссю па забеспячэнні бяспекі будуемай Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы ў адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі і стандартамі", - расказалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі