Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 жніўня 2016, 17:53

Макей спадзяецца, што эмацыянальнасць літоўскага боку пры абмеркаванні праекта БелАЭС уляжацца

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 жніўня прыняў пасла Літвы ў Беларусі Андруса Пулокаса ў сувязі з уручэннем ім копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў парадку дня беларуска-літоўскіх адносін, уключаючы праблемныя тэмы. "Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства выказаў надзею, што эмацыянальнасць, якая назіраецца апошнім часам з літоўскага боку пры абмеркаванні праекта будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі, уляжацца. Беларускі бок вітаў бы знаходжанне фармату канструктыўнага беларуска-літоўскага ўзаемадзеяння па гэтым пытанні, які адпавядаў бы духу добрасуседскіх адносін і не аказваў уплыву на іншыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва", - паведамілі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі