Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 ліпеня 2017, 19:58

Макей расказаў, чаго не хапае для прагрэсу ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прагрэс урэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны, магчыма, быў бы больш значным, калі б адбылася сустрэча "нармандскай чацвёркі" і былі б удасканалены мінскія дамоўленасці. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час афіцыйнага візіту ў Славенію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

"Я абсалютна згодны з маім калегам (міністрам замежных спраў Славеніі Карлам Эр'яўцам. - Заўвага БЕЛТА). У нашым разуменні, на жаль, перспектыва ўрэгулявання крызісу на ўсходзе Украіны ў бліжэйшым будучым адсутнічае. Для таго каб гэта адбылося, для таго, каб ўсталяваліся мір і спакой у гэтым рэгіёне, трэба, каб усе бакі беспярэчна выконвалі мінскія дамоўленасці. Сёння гэтага няма. Калі мы бачым, што гэтага няма, значыць, магчыма, трэба падумаць аб арганізацыі яшчэ адной сустрэчы, можа быць, у тым жа самым "нармандскім фармаце", а, можа быць, з прыцягненнем іншых ігракоў, якая дала б магчымасць удасканаліць гэтыя дамоўленасці, якія былі заключаны ў 2015 годзе, і вызначыць дакладны механізм кантролю за выкананнем гэтых дамоўленасцей. І тады, магчыма, гэты прагрэс урэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны быў бы больш значным", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён паўтарыў, што размова ішла аб сустрэчы ў "нармандскім фармаце", магчыма, з удзелам нейкіх дадатковых ігракоў. "Не аб сустрэчы паміж Расіяй, Украінай і Беларуссю", - падкрэсліў міністр.

Уладзімір Макей дадаў, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка некалькі дзён таму наведаў Украіну з афіцыйным візітам і абмяркоўваў у тым ліку гэтыя пытанні з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. "Беларусь зацікаўлена ў тым, каб крызіс у нашай суседняй краіне, паўднёвай суседцы, як мага хутчэй спыніўся", - заявіў Уладзімір Макей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі