Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 чэрвеня 2017, 13:23

Макей прыме ўдзел у пасяджэнні СМЗС "Усходняга партнёрства"

19 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін - удзельніц ініцыятывы Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства". Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае БЕЛТА.

Пасяджэнне СМЗС "Усходняга партнёрства" пачынаецца сёння ў Люксембургу.

Праграма "Усходняга партнёрства", накіраваная на збліжэнне ЕС з шасцю ўсходнімі краінамі - Беларуссю, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй, Украінай і Малдовай, стартавала ў 2009 годзе на саміце ў Празе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі