Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 верасня 2017, 19:04

Макей прымае ўдзел у тыдні высокага ўзроўню сесіі Генасамблеі ААН

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прымае ўдзел у тыдні высокага ўзроўню 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным твітар-акаўнце Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН, паведамляе БЕЛТА.

У агульнапалітычнай дыскусіі ўдзельнічаюць больш як 130 кіраўнікоў дзяржаў і звыш 100 міністраў замежных спраў. На працягу пяці дзён лідары краін і палітыкі будуць абмяркоўваць пытанні прадухілення і ўрэгулявання канфліктаў, барацьбы з наступствамі змянення клімату, сацыяльна-эканамічнага развіцця і іншыя глабальныя праблемы сучаснасці.

На працягу тыдня на трыбуну Генасамблеі па чарзе паднімуцца прадстаўнікі 193 дзяржаў - членаў ААН, Ватыкана і Палесціны, надзеленых статусам наглядальнікаў пры сусветнай арганізацыі, а таксама Еўрапейскага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі