Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 студзеня 2018, 13:20

Макей: перагаворы па Украіне можна перанесці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасць у іх поспеху

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адрозненне ад іншых, Беларусь за лаўрамі міратворца не гоніцца. Аб гэтым гаворыцца ў адказе міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея на пытанне журналістаў, паведамляе БЕЛТА.

"Варта нагадаць: не Беларусь напрошвалася ў якасці пляцоўкі для правядзення перагавораў па Украіне, а кіраўнікі краін "нармандскай чацвёркі" выказалі просьбу да Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі прыняць у сябе ўдзельнікаў сустрэч па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту. У адрозненне ад іншых, Беларусь за лаўрамі міратворца не гоніцца. Але, гэта канфлікт у нашай сям'і, у нашым рэгіёне, і мы шчыра зацікаўлены ў яго вырашэнні", - заявіў міністр.

"Мы - не ўдзельнікі перагавораў, але Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь не раз прапаноўваў розныя варыянты ўрэгулявання гэтага крызісу, у тым ліку гатоўнасць забяспечыць кантроль беларускімі міратворцамі ўкраінска-расійскай граніцы і лініі сутыкнення", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, наўрад ці што-небудзь залежыць ад месца правядзення перагавораў. "Перагаворы па Украіне можна перанесці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасць у іх поспеху. Але для з'яўлення гэтай упэўненасці трэба, каб усе ўцягнутыя ў гэты канфлікт бакі, а таксама нібыта "пабочныя", але вельмі зацікаўленыя дзяржавы былі шчыра нацэлены на спыненне кровапраліцця", - дадаў Уладзімір Макей.

Як паведамлялася, напярэдадні прагучала заява Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева аб магчымасці пошуку альтэрнатыўнага месца правядзення перагавораў па Украіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі