Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 снежня 2017, 16:44

Макей: на міжнароднай арэне Беларусь імкнецца вырашаць праблемы, а не ствараць іх

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На міжнароднай арэне Беларусь імкнецца вырашаць праблемы, а не ствараць іх. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на сустрэчы з вучнямі і выкладчыкамі Рыжскай беларускай школы імя Я.Купалы і Вільнюскай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з'яўляемся краінай, якая не хоча нікому дастаўляць праблем. Мы, наадварот, хочам зрабіць так, каб іх не было. Калі рэгіён будзе спакойным, без канфліктаў, нам будзе лягчэй развіваць сваю эканоміку", - растлумачыў Уладзімір Макей.

На яго думку, разумная знешняя палітыка Беларусі - адна з падстаў ганарыцца сваёй краінай. "Нас ніхто не можа абвінаваціць, што мы з'яўляемся захопнікамі. Мы не маем ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да нашых суседніх краін і іншых дзяржаў. Мы імкнёмся праводзіць мірную знешнюю палітыку", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі