Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лістапада 2017, 17:29

Макей і Сарачан абмеркавалі беларуска-малдаўскае ўзаемадзеянне

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Малдовы Віктарам Сарачанам абмеркаваў шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў эканамічнай сферы, а таксама падрыхтоўка запланаваных на бліжэйшы час беларуска-малдаўскіх мерапрыемстваў рознага ўзроўню", - расказалі ў міністэрстве.

Сустрэча дыпламатаў адбылася з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Бакі выказалі задавальненне тым, што за час з моманту ўстанаўлення дыпадносін беларуска-малдаўскі дыялог набыў устойлівы характар і насычаны кантактамі на вышэйшым, высокім і іншых узроўнях. На рэгулярнай аснове праводзяцца кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў, актыўна развіваецца шматпрофільнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў фармаце прамых міжрэгіянальных сувязей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі