Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 кастрычніка 2016, 13:46

Макей і пасол Ірана абмяняліся думкамі аб стане беларуска-іранскіх адносін

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана Махамадам Рэза Сабуры з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмяняліся думкамі аб бягучым стане беларуска-іранскіх адносін, а таксама выказаліся за неабходнасць прадаўжэння сумеснай работы па практычнай рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей у розных галінах, у тым ліку замацаваных у дарожнай карце па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам на 2016-2017 гады.

Міністр выказаў удзячнасць паслу за намаганні па развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння ў перыяд яго знаходжання на пасадзе кіраўніка іранскага дыпламатычнага прадстаўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі