Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 чэрвеня 2017, 09:51

Макей і Лаўроў абмеркавалі па тэлефоне пытанні беларуска-расійскіх адносін і ўзаемадзеяння ў АБСЕ

22 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў 21 чэрвеня ў тэлефоннай размове абмеркавалі пытанні беларуска-расійскіх адносін і ўзаемадзеяння ў АБСЕ. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковых адносін і актуальныя задачы ўзаемадзеяння ў АБСЕ, уключаючы падрыхтоўку нефармальнай міністэрскай сустрэчы ў аўстрыйскім Маўэрбаху, сесіі Парламенцкай асамблеі ў Мінску, а таксама ход конкурсу на замяшчэнне кіруючых пасад у Арганізацыі", - адзначаецца ў паведамленні.

У МЗС РФ удакладнілі, што тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве беларускага боку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі