Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 кастрычніка 2018, 10:41

Макей і кіраўнік УНЗ ААН абмеркавалі сумесныя крокі па барацьбе з наркапагрозай і гандлем людзьмі

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік Генеральнага сакратара ААН - выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) Юрый Фядотаў абмеркавалі сумесныя крокі ў сферы барацьбы з наркапагрозай і процідзеяння гандлю людзьмі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Бакі таксама ўдзялілі ўвагу ўзаемадзеянню ў рамках рэгіянальнай праграмы УНЗ ААН для Беларусі, Малдовы і Украіны ў галіне барацьбы са злачыннасцю і наркатрафікам. Удзельнікі сустрэчы адзначылі ўстойлівы высокі ўзровень супрацоўніцтва Беларусі і Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці.

Фота МЗС'

Уладзімір Макей з задавальненнем адзначыў падтрымку, якую аказвае УНЗ ААН у ажыццяўленні беларускіх антытрафікінгавых ініцыятыў. Міністр таксама падзякаваў кіраўніку УНЗ ААН за ўклад у падрыхтоўку і ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам у лічбавую эпоху.

Гэта другі рабочы візіт кіраўніка УНЗ ААН у Беларусі, першы адбыўся ў маі 2013 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі