Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 кастрычніка 2019, 18:59

Макей і Эштан абмеркавалі праблематыку міжнароднай бяспекі

7 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся сёння з былым вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, кіраўніком праграмы "Глабальная Еўропа" ў міжнародным цэнтры імя В.Вільсана (Вашынгтон, ЗША) Кэтрын Эштан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Бакі абмеркавалі праблематыку міжнароднай бяспекі і сітуацыю ў рэгіёне, актуальныя пытанні беларуска-брытанскіх адносін, у тым ліку ў святле выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза. Субяседнікі асобна закранулі перспектывы паглыблення супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі і ўзаемадзеяння паміж універсітэтамі Беларусі і Вялікабрытаніі.

З 2017 года Кэтрын Эштан з'яўляецца канцлерам у Warwick University, які ўваходзіць у першую дзясятку нацыянальнага рэйтынгу ўніверсітэтаў Вялікабрытаніі. Госця прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў міжнароднай экспертнай канферэнцыі "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", арганізаванай навукова-асветнай установай "Савет па міжнародных адносінах "Мінскі дыялог".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі