Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 жніўня 2016, 11:53

Макей і дзяржміністр Пакістана абмеркавалі развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных адносін

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 24 жніўня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з дзяржаўным міністрам па замежных справах, спецыяльным памочнікам прэм'ер-міністра Пакістана Саідам Тарыкам Фатэмі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-пакістанскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах. Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы ўзаемных візітаў на розных узроўнях і мерапраемствам, правядзенне якіх запланавана на бліжэйшыя месяцы.

Па выніках сустрэчы выказана ўзаемная зацікаўленасць у прадаўжэнні кантактаў у інтарэсах захавання дасягнутага за апошні час прагрэсу двухбаковага ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі